wd wp Пошук:

Бружмель нямецкі

Бружмель нямецкі[3] (Lonicera periclymenum) — павойны куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе расце на лясных узлесках і ў зарасніках кустоў у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, а таксама паўночнай часткі Афрыкі і ў Малой Азіі. Дэкаратыўная расліна.

Батанічным апісанне

Павойны лістападны куст, які дасягае вышыні 4-6 метраў.

Лісце даўжынёй 4-10 см, супраціўнае, на кароткіх хвосціках, верхняе — сядзячае, лісты зрослыя адзін з адным. Форма ліставай пласцінкі яйкападобна-ланцэтная, зваротнаяйкападобная ці авальная. Верхні бок цёмна-зялёны, ніжні шызаваты.

Кветкі жаўтлявыя, часта з чырванаватым адценнем, даўжынёй да 5 см, з прыемным салодкім водарам, асабліва моцным да вечара. Сабраны ў густыя галоўкавыя суквецці. Час цвіцення — май-чэрвень.

Плады ярка-чырвоныя, неядомыя.

Ужыванне

Культывуецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, выведзеныя шматлікія сарты з рознай афарбоўкай і формай кветак. Больш цеплалюбная, чым капрыфоль (Lonicera caprifolium), ва ўмовах сярэдняй паласы Расіі у суровыя зімы можа падмярзаць.

Галерэя выяў

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Малой Азіі
Катэгорыя·Бружмель
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты