wd wp Пошук:

Бружмель блакітны

Бружмель блакітны[3], Бружмель сіні (Lonicera caerulea) — дравяністая расліна; від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Батанічнае апісанне

Lonicera caerulea
Батанічная ілюстрацыя. Мастак: І. К. Краус(англ.) бел.

Лістападны куст да 2,5 м вышынёй, з бурай даўгавата-растрэсканай карой, якая адслойваецца[4]. Бружмель дастаткова хуткарослая расліна (20—30 см/год), працягласць жыцця — 20—30 гадоў.

Лісце эліптычнае, амаль сядзячае, супратыўнае, 4-6 см даўжынёй і 3 см шырынёй.

Суквецці у пазухах 1-3 пар ніжніх лісцеў. Кветкі бледна-жоўтыя, амаль правільныя, званочкавыя. Прыкветкі шылападобныя або мечападобныя, даўжэй чашачак[4].

Плод — даўгавата-эліптычная цёмна-блакітная з шызым налётам ягада[4]. Ягады ядомыя і цэняцца за тонкі водар і гаркавата-кіслы смак, які нагадвае чарніцы.

Арэал і экалогія

Распаўсюджана ў межах умеранай зоны па ўсім Паўночным паўшар’і. Расце сярод тундравых зараснікаў відаў роду Empetrum і буякоў, у лясах, на прырэчных лугах, сярод хмызнякоў, у лясным поясе і ў субальпіцы.

Класіфікацыя

Выдзяляюць дзевяць разнавіднасцяў, якія могуць разглядацца як падвіды ці асобныя віды:

Значэнне і ўжыванне

Ягады бружмеля
Bombus pascuorum на суквецці бружмеля

Расліна культывуецца ў садах дзеля ягад і ў дэкаратыўных мэтах.

Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылку, на Алтаі з’яўляецца найважнейшым меданосам[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lonicera coerulea L.
  4. 1 2 3 Lonicera caerulea L., Жимолость голубая(руск.)  (недаступная спасылка). Виртуальный гербарий. Ботанический сад ИГУ. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 12 лютага 2010.
  5. The Plant List(нявызн.).
  6. Абрикосов Х. Н. и др. Жимолость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пладовыя кусты
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Бружмель
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Далёкага Усходу