wd wp Пошук:

Бружмель Альберта

Бружмель Альберта[3] (Lonicera spinosa) — кветкавая расліна сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Батанічнае апісанне

Карлікавыя лістападныя кусты да 60 см вышынёй, лістападныя, часта з дубцовымі, бязлісцевымі галінамі. Кара расшчэпленая. Зімовыя пупышкі з некалькімі лускавінкамі[4]. Лісце супратыўнае; хвосцік каля 1 мм; Ліставая пласцінка лінейная да даўгаватай, 4-15 × 1-2 мм, голая, аснаванне шырока клінаватае да закругленага, па краі тупое. Парныя кветкі духмяныя, пазухавыя ля аснавання бакавых маладых галін; кветканос да 1 мм; прыкветкі лісцяныя, даўжэй завязі[4].

Вяночак пурпурна-чырвоны, пазней белы, трубчаста-варонкавай формы; трубка каля 10 мм; долі распаўсюджаныя, яйкападобна-даўгаватыя, каля 4 мм. Тычынкі ўстаўленыя ў вусце вяночка. Плады бледна-фіялетавыя да белых, эліпсападобныя, каля 5 мм. Цвіценне ў чэрвені-ліпені, плады ў верасні[4].

Арэал і экалогія

Расце ў зарасніках кустоў, на асыпках, часта ў супольнасцях з відамі роду Caragana, на вышынях 1700-4600 метраў н. у. м. Сустракаецца ў Кітаі (Сіньцзян, [[Тыбецкі аўтаномны раён*), Афганістане, Індыі, Кашміры, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане[4].*

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўнае значэнне віду ў яго прыемным водары[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lonicera albertii Regel
  4. 1 2 3 4 efloras.org
  5. hortipedia.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Бружмель
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Кусты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)