wd wp Пошук:

Бржэўнаўскі кляштар

Бржэўнаўскі кляштар (чэшск.: Břevnovský klášter) — першы мужчынскі бенедыкцінскі кляштар у Празе, знаходзіцца ў раёне Бржэўнаў. Заснаваны ў 993 годзе па загадзе князя Чэхіі Баляслава II і біскупа Адальберта (Войцеха) Пражскага. У 1991 годзе абвешчаны нацыянальным помнікам культуры Чэшскай Рэспублікі. Комплекс Бржэўнаўскага кляштара з’яўляецца адным з «кандыдатаў» у спіс помнікаў ЮНЕСКА.

Галоўная брама кляштара.

Гісторыя

Існуе легенда пра тое, як Баляслаў II і Войцех сустрэліся на мастку-бервяне праз ручай Брусніцы (чэш.), які выцякаў з крыніцы. І кожны з іх марыў заснаваць на гэтым месцы кляштар. Ад месца сустрэчы гэтых людзей і атрымаў сваю назву кляштар (чэшск.: břevno — бервяно).

У 11 стагоддзі драўляныя пабудовы былі заменены на каменную раманскую базіліку Св. Маргарыты (Маркеты). У тыя часы ў Чэшскай дзяржаве канвент адыгрываў значную ролю, як рэлігійная і культурная ўстанова, якая валодала вялікай бібліятэкай. Пры яго пасродніцтве пашыраліся культы новых святых, сярод яго паслушнікаў было нямала яскравых прадстаўнікоў культуры, акрамя таго, важным было значэнне і ўзровень яго гаспадарчай дзейнасці.

У 1420 год падчас гусіцкіх войнаў кляштар згарэў, і яго значэнне паменшылася. З-за недахопу сродкаў ён доўга заставаўся ў жаласным стане. Толькі напачатку XVIII стагоддзя па ініцыятыве абата Отмара Зінке (чэш.) пачалася грандыёзная перабудова ў барочным стылі. Былі запрошаны самыя вядомыя майстры таго часу. На працягу 1708—1736 гг. працягвалася рэканструкцыя новага канвента і базілікі, а таксама частковая перабудова старых аб’ектаў у стылі позняга барока пры ўдзеле Баера, Дынцэнхофераў, Луарга, а таксама вядомых мастакоў і скульптараў.

У 1950 годзе бенедыкцінцаў выгналі з кляштара; вярнуцца яны змаглі толькі ў 1990 годзе на чале з абатам Анастазам Опасекам (чэш.)[1].

Базіліка Святой Маргарыты.

Апісанне

У склад комплексу кляштара ўваходзіць базіліка Святой Маргарыты, твор Крыштафа Дынцэнхофера. У завяршэнні будаўніцтва браў удзел яго сын, Кіліян Ігнац Дынцэнхофер. Базіліка належыць да ліку ўзораў чыстага еўрапейскага барока. Унутраны план храма складаецца з некалькіх перасечаных эліпсаў, што стварае дынаміку прасторы. Ствараецца ўражанне руху, як быццам бы прастора пашыраецца ў шырыню[1].

З поўдня комплексу знаходзяцца двухпавярховыя будынкі раннебарочнага канвента з гаспадарчымі пабудовамі, тэрасавы сад са студняй, празванай «Войцешка» і капэла Св. Іосіфа. На поўнач ад касцёла знаходзіцца трохпавярховы комплекс канвента з гаспадарчымі пабудовамі і будынак прэлатуры. Галоўным чынам фасады манастырскіх пабудоў вырашаны проста, за выключэннем фасада прэлатуры, выкананым у стылі позняга барока, характэрным хутчэй для аблічча палаца. Звяртаюць на сябе ўвагу ўваходная брама са скульптурай Св. Бенедыкта канца 1730-x гг.

Што да інтэр’ераў, то большая частка памяшканняў кляштара захавала познебарочныя скляпенні, толькі тая частка, якая была пабудавана у другой палове 17 стагоддзя, вырашана ў стылі ранняга барока. У памяшканнях прэлатуры цікавыя: Тэрэзіянская зала з роспісам пачатку 18 стагоддзя, сакрысція, галерэя і летняя трапезная.

Бржэўнаўскія могілкі(чэшск.) бел. каля кляштара былі заснаваны ў 1739 годзе. У XIX стагоддзі яны былі істотна пашыраны. Сярод славутасцей могілак можна назваць капліцу Святога Лазара, пабудаваную ў 1762 годзе па праекце А. Лурага(чэшск.) бел., надмагілле Ігнаца Міхала Платцэра і скульптуру Святога Пракопа, пастаўленыя Карлам Ёзефам Гіернлам. На могілках пахаваны спявак Карал Крыл(чэшск.) бел.[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Macht, Jiří,Tryml, Michal. Praha 6: Prague 6. Praha: Městská část Praha 6; 1994 isbn 80-901388-0-6

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бенедыкцінскія кляштары Чэхіі
Катэгорыя·Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Прагі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·X стагоддзе ў Празе
Катэгорыя·З’явіліся ў X стагоддзі
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта