wd wp Пошук:

Брашанціт

Брашанціт або крызувігіт[1] (фр.: brochantite — па імені французскага мінеролага Андрэ Жана Франсуа Мары Брашана дэ Вільера) — мінерал класа сульфатаў Cu4SO4(OH)6. Змяшчае 69-70 % CuO.

Апісанне

Крышталізуецца ў манакліннай сістэме. Крышталічная структура субслоістая. Колер смарагдава-зялёны да цёмна-зялёнага; празрысты. Спайнасть дасканалая. Цвёрдасць 3,5-4[2]. Шчыльнасць 3800-4100 кг/м3.

Формы вылучэння: ігольчастыя крышталі, дробнакрышталічныя друзы, нацёкавыя формы кудзелістай будовы. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў медных сульфідных руд, ва ўмовах гарачага сухога клімату, дзе сустракаецца сумесна з малахітам, азурытам, купрытам, хрызаколай і іншымі.

Згодна з артыкулам акадэміка Ф. Ю. Левінсона-Лесінга ў «ЭСБЭ», у сальфатарах Крызувіга ў Ісландыі знаходзілася адно з «лепшых» (на пачатак XX стагоддзя) радовішчаў мінерала, адкуль і пайшла яго другая  назва «крызувігіт», якая амаль не выкарыстоўваецца ў цяперашні час.

Зноскі

  1. Левинсон-Лессинг Ф. Ю. Брошантит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Брошантит // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы медзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сульфаты (мінералы)