wd wp Пошук:

Брачыслаў Ізяслаўскі

Брачыслаў Давыдавіч (да 1114 — паміж 1160 і 1180) — князь ізяслаўскі (з 1158).

З роду Ізяславічаў Полацкіх. Упершыню згаданы Іпацьеўскім летапісам пад 1128 годам, калі вял.кн. кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч здзейсніў вялікі паход на Полацкую зямлю з-за “няпраўды” князя Давыда Усяславіча. Паводле летапісу, тым часам Брачыслаў ішоў з Ізяслаўля да бацькі і, знянацку заспеты нападам паўднёварускіх князёў каля Лагойска, разгубіўся і здаўся у палон свайму швагру Ізяславу Мсціславічу[1]. Імя бацькі летапіс не называе, з кантэксту большасць даследчыкаў лічыць ім Давыда Усяславіча.

А. Рапаў сцвярджае, што Брачыслаў быў «лагожскім і ізяслаўскім» князем і спасылаецца на Іпацьеўскі летапіс[2], там аднак Брачыслаў ніяк не тытулаваны, але паведамляецца, што княскі двор і жонка знаходзіліся ў Ізяслаўлі.

У 1128 годзе Брачыславу было не меней за 14 гадоў, такі быў мужчынскі шлюбны ўзрост таго часу. Напэўна, ён старэйшы з сыноў кн. Давыда Усяславіча, бо пакінуты на ўдзеле, калі бацька “з сынамі” знаходзіўся ў Полацку. Такім чынам, з летапісу ў Брачыслава было прынамсі два браты, разам з адным з іх – Валодшам, ён згаданы пазней. У 1129 годзе разам з бацькам быў сасланы ў Візантыю, дзе кн. Давыд памёр, памерла там і брачыславава жонка кн. Ксенія, сам жа Брачыслаў з братамі пазней вярнуўся ў Полацкую зямлю.

Радавод Ізяславічаў

Зноскі

  1. Брячислав Давидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 84. — 737 с.
  2. Рапов, 1977, с. 59.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Князі ізяслаўльскія
Катэгорыя·Ізяславічы Полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рурыкавічы