Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі — мемарыял на паўночнай ускраіне вёскі Гаі Магілёўскага раёна.
У ліпені 1941 года ў час абароны Магілёва паблізу вёскі ішлі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тут некалькі сутак трымаў абарону батальён міліцыі на чале з капітанам К. Р. Уладзіміравым. 3 250 байцоў батальёна жывымі засталіся 10. Загінуў і К. Р. Уладзіміраў. У 1980 годзе на магіле пастаўлены помнік — стэла ў выглядзе ветразя з барэльефнай выявай твару байца. Да стэлы вядзе лесвіца, абмежаваная бетоннымі блокамі[1]. Аўтары помніка — архітэктар К. Аляксееў, скульптар М. І. Кавалёў[2].