wd wp Пошук:

Бранісловас Лубіс

Бранісловас Лубіс (лат.: Bronislovas Lubys; 8 кастрычніка 1938, Плунге23 кастрычніка 2011, Друскінінкай) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1992-1993 гадах.

У 1963 годзе скончыў Каўнаскі політэхнічны інстытут, у 1979 годзе атрымаў у гэтай ВНУ навуковую ступень кандыдата хімічных навук. У 1980-я гады быў выкладчыкам універсітэта. З 1963 года быў прафесійна звязаны з азотнай кампаніяй «Азотас» у Ёнава, быў галоўным інжынерам, а з 1985 года — генеральным дырэктарам. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Літоўскай ССР, пераўтвораны затым у Сейм Літоўскай Рэспублікі. 11 сакавіка таго ж года ён быў у ліку тых, хто падпісаў Акт аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы. Працаваў у парламенце да 1992 года.

У 1992 годзе ён быў прызначаны віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Аляксандраса Абішалы. Затым са снежня 1992 года па сакавік 1993 года ён быў прэм’ер-міністрам. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці. З 1993 года быў прэзідэнтам Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў, з 1994 года кіраваў камерцыйнай юрыдычнай кампаніяй.

Зноскі

  1. http://vz.lt/article/2011/10/23/mirė_bronislovas_lubys
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Друскінінкаі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плунге
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных