wd wp Пошук:

Браніслаў Сільвестравіч Смольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смольскі. Браніслаў Сільвестравіч Смо́льскі[2] (19 сакавіка 1909, Мінск — 30 сакавіка 2005[3]) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1979). Кандыдат мастацтвазнаўства (1969), дысертацыя «Гісторыя беларускага музычнага тэатра ад народных вытокаў да адкрыцця Дзяржаўнага тэатра оперы і балета».

Біяграфія

Скончыў у 1936 годзе гістарычнае аддзяленне Маскоўскай кансерваторыі, у 1960 годзе тэатразнаўчы факультэт ГІТІСа. Выкладчык Беларускай кансерваторыі (1936—1941, 1944—1950), Ташкенцкай кансерваторыі і музычнай школы-дзесяцігодкі пры Ташкенцкай кансерваторыі (1941—1943), спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі (1947—1960). У 1943—1944 гадах начальнік аддзела навучальных устаноў Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. У 1951—1952 гадах загадчык музычнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1953—1955 гадах загадчык музычным аддзелам Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. З 1955 года навуковы супрацоўнік, з 1965 года старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Навуковая дзейнасць

Аўтар артыкулаў, прысвечаных пытанням развіцця беларускай музычнай культуры, тэатральных рэцэнзій, у т.л. (у калектыве аўтараў) раздзелы «Музычная культура Беларускай ССР» (у кнізе: Гісторыя музыкі народаў СССР. Т. 1-5); «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (у кнізе: Мастацтва савецкай Беларусі. — Мінск, 1955), «Вытокі і першапачатковыя формы беларускага музычнага тэатра» (у кнізе: Беларускае мастацтва. — Мінск, 1960). Аўтар шэрагу творчых партрэтаў беларускіх оперных спявакоў[4].

Сям’я

Сыны — Дзмітрый (19372017) і Аляксандр (нар. 1952), абодва беларускія кампазітары.

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/129082
  2. БелЭн, 2002
  3. Смольскі Браніслаў Сільвестравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  4. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Дзяржаўнай кансерваторыі Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа