wd wp Пошук:

Бранка Гавела

Бранка Гавела (28 ліпеня 1885, Заграб — 8 красавіка 1962, там жа) — харвацкі рэжысёр, член Югаслаўскай АН (1961).

Біяграфія

Творчую дзейнасць пачаў ў 1914 у Заграбе, дзе ў 1922-25 быў дырэктарам драматычнай трупы. Працаваў у тэатрах Белграда, Любляны, ставіў спектаклі ў Брно, Празе, Браціславе і інш. Гавела сцвярджаў у рэпертуары тэатра нацыянальную драматургію, спрыяючы развіццю харвацкага тэатральнага мастацтва («Рабыня» Луціча, «Скнара», « Држыча», «Кір Яня» Стэрыі-Попавіча, і інш.). Сярод значных прац Гавелы п’есы У. Шэкспіра («Рычард III», «Гамлет», «Кароль Лір», «Макбет» і інш), Мальера, П. Бамаршэ, Б. Шоу, Л. Пірандэла і інш. Ставіў спектаклі і ў оперным тэатры, у тым ліку творы нацыянальных кампазітараў. Аўтар артыкулаў па тэатральнаму мастацтву, перакладаў Шэкспіра, французскіх і нямецкіх драматургаў. Прафесар Акадэміі тэатральнага мастацтва ў Заграбе (з 1950).

Зноскі

  1. 1 2 Гавелла Бранко // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці харвацкай педагогікі
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Мірагай
Катэгорыя·Тэатральныя крытыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Заграбе
Катэгорыя·Тэатр Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заграбе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня