Бранка Гавела (28 ліпеня 1885, Заграб — 8 красавіка 1962, там жа) — харвацкі рэжысёр, член Югаслаўскай АН (1961).
Творчую дзейнасць пачаў ў 1914 у Заграбе, дзе ў 1922-25 быў дырэктарам драматычнай трупы. Працаваў у тэатрах Белграда, Любляны, ставіў спектаклі ў Брно, Празе, Браціславе і інш. Гавела сцвярджаў у рэпертуары тэатра нацыянальную драматургію, спрыяючы развіццю харвацкага тэатральнага мастацтва («Рабыня» Луціча, «Скнара», « Држыча», «Кір Яня» Стэрыі-Попавіча, і інш.). Сярод значных прац Гавелы п’есы У. Шэкспіра («Рычард III», «Гамлет», «Кароль Лір», «Макбет» і інш), Мальера, П. Бамаршэ, Б. Шоу, Л. Пірандэла і інш. Ставіў спектаклі і ў оперным тэатры, у тым ліку творы нацыянальных кампазітараў. Аўтар артыкулаў па тэатральнаму мастацтву, перакладаў Шэкспіра, французскіх і нямецкіх драматургаў. Прафесар Акадэміі тэатральнага мастацтва ў Заграбе (з 1950).