wd wp Пошук:

Брагінка

Брагінка — рака ў Гомельскай вобласці, раней была левым прытокам Прыпяці (басейн Дняпра). Даўжыня 179 км. Плошча вадазбору 2778 км².

На рацэ

Аульныя звесткі

Пасля рэгулявальных працаў — пракопвання каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты:

Брагінка Верхняя

Цячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўпадзення ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²). Упадаюць Кербецкая канава, Шчэлбінская канава і інш.

Брагінка Сярэдняя

Цячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзення ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).

Брагінка Ніжняя

Цячэ ад вытоку канала Івераўка да ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).

Увесь іх вадазбор на Гомельскім Палессі. Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Брагінскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Рэкі Лоеўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Хойніцкага раёна
Катэгорыя·Прытокі Дняпра
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта