wd wp Пошук:

Шчэлбінская канава

Шчэ́лбінская канава, Шчэ́лбінскі канал — меліярацыйны канал у Хойніцкім і Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Брагінка.

Даўжыня канала 38 км. Пачынаецца ў Хойніцкім раёне за 6,1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Ізбынь, упадае ў Верхнюю Брагінку за 2,3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Сялец Брагінскага раёна. Вадазбор у лясістых і балоцістых масівах у межах Гомельскага Палесся. Прымае сцёк з каналаў меліярацыйнай сеткі. Асноўны прытокВялікі канал.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Меліярацыйныя каналы Брагінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меліярацыйныя каналы Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Меліярацыйныя каналы Хойніцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Дняпра