wd wp Пошук:

Боцікі звычайныя

Боцікі звычайныя, Боцікі паўночныя[3], Боцікі высокія[4][5], Ваўкабойнік[6] (Aconitum septentrionale) — кветкавая травяністая расліна сямейства казяльцовых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і рабрыстым, апушаным сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце буйное, даўжынёй да 15 см і шырынёй 25 см, сэрцападобнае або ныркападобна-акруглае, 3-9-пальчаста-раздзельнае на шырокія, амаль рамбічныя буйна-зубчастыя долі, зверху амаль голае, знізу апушанае. Кветкі брудна- або шаравата-фіялетавыя, сабраны ў рыхлую, у ніжняй частцы галінастую, коласападобную гронку. Чашалісцікі афарбаваныя, пялёсткападобныя: верхні — высокі, канічна-цыліндрычны, шлемападобны. Пялёсткаў (нектарнікаў) — 2. Плод — сухая шматнасенная лістоўка.

Пашырэнне

Еўрасібірскі барэальна-таежны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобным лакалітэце за паўднёва-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: цяністыя ярыстыя берагі рэк, сярод зараснікаў вольхі шэрай, на рыхлай глебе. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Таксанамія

Від Боцікі звычайныя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).

  яшчэ чатыры падсямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 роды  
         
  сямейства Казяльцовыя     трыба Delphinieae     від
Боцікі звычайныя
               
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Ranunculoideae     род
Боцікі
   
             
  яшчэ дзесяць сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ восем трыб
(па Сістэме APG II)
  яшчэ ад 250 да 300 відаў
     

Выкарыстанне

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Боцікі высокія (Aconitum excelsum)
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Боцікі