wd wp Пошук:

Боцеўград

Боцеўград (балг.: Ботевград, да 1934 Арханіе, да 1866 Самунджыева) — горад у Балгарыі. Знаходзіцца ў Сафійскай вобласці, уваходзіць у абшчыну Боцеўград. Старое імя горада (да Вызвалення Балгарыі) — Арханіе. Насельніцтва складае 22 166 чалавек. Названы ў гонар паэта і рэвалюцыянера Хрыста Боцева.

Гісторыя

Найстаражытнейшае паселішча ў гэтай мясцовасці — фракійскае паселішча 5-га тысячагоддзя да н.э., якое знаходзілася ў мясцовасці Манастырыштэ. У выніку раскопак там былі адкрыты абломкі бытавой і будаўнічай керамікі, прылады працы, мармуровая абрадная пліта з выявай фракійскага конніка. Усё гэта захоўваецца ў Боцеўградскім музеі. Каля горада адкрыты фрагменты рымскай калоны з імёнаў трох імператараў Валентыніяна, Валента і Грацыяна. Калона, верагодна, была ўзведзена ў 357 г., бо менавіта тады кіравалі гэтыя імператары. Блізкасць паселішча да рымскай дарогі вымусіла яго жыхароў перасяліцца на 3 км на поўдзень у лес, дзе вырасла новае паселішча Зелін. Падчас засялення гэтых месцаў славянамі, паселішча атрымала славянскае аблічча. Сяло Зелін уваходзіць у межы ўладанняў баяра цара Івана Шышмана, Агняна. У яго валоданні была і крэпасць Божанішкі Урвіч, якая пала апошняй пад націскам асманскай арміі, якая ўварвалася ў балгарскую дзяржаву.

У другой палове 18 ст. жыхары в. Зелін ізноў перасяляюцца ў катлавіну на месца сённяшняга горада, дзе каля пабудаваных заезнага двара і пякарні ўзнікла паселішча з назвай Самунджыева, хоць па асманскіх рэгістрах 15641565 гг. в. Самунджыева ўжо існавала на гэтым жа месцы. Вядома, што ў 1826 г. у Самунджыева маецца паўразбураны паракліс, які тады быў царкоўнай школай. У 1864 годзе была пабудавана гадзіннікавая вежа, у 1865 г. там была пабудавана адзіная балгарская царква, прысвечаная мучаніку, забітаму туркамі — Св. Георгію Нова Сафійскаму.

У 1866 г. праз сяло правялі стратэгічную дарогу Русэ-Сафія і па прапанове турэцкага рэфарматара Мітхада-пашы в. Самунджыева была абвешчана горадам Арханіе ў гонар султана Архана Газі. Новы горад быў пабудаваны паводле інжынерна-будаўнічых планаў.

Жыхары горада вядуць барацьбу супраць асманаў ва ўзброеных атрадах Хаджы Дзімітра, Патаёта Хітава і Філіпа Тоцю. У 1870 г. у горад прыбыў Васіл Леўскі і заснаваў там рэвалюцыйны камітэт.

Падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. балгарскія патрыёты, сярод якіх нямала жыхароў Арханіе, арганізуюць атрады народнага апалчэння, каб ваяваць на баку рускіх войскаў. Боцеўградскі край — арэна працяглых кровапралітных бітваў паміж рускімі войскамі пад камандаваннем генерала Ёсіфа Гурко і асманскай арміяй, якая хавалася ў старапланінскіх цяснінах. За незалежнасць і свабоду радзімы ваявалі апалчэнцы Боцеўградскага края пад камандаваннем генерала Мікалая Сталетава. У 1881 г. у Арханіе налічвалася 2284 чалавека.

Падчас Красавіцкага паўстання 1876 г. насельніцтва Арханійскага края перажыло жорсткае прыгнечанне. У гэты час загінуў атрад Хрыста Боцева. Гэта было нагодай пераназваць горад Арханіе на Боцеўград.

Насельніцтва

Год Насельніцтва
1985 22 459
1992 23 006
2000 21 816
2005 20 468
2010 20 544

Славутасці

Гадзіннікавая вежа

Транспарт

У горадзе выкарыстоўваецца толькі аўтобусны транспарт. Горад звязаны аўтобусным транспартам з вялікімі і малымі гарадамі краіны.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Сафійскай вобласці
Катэгорыя·Боцеўград