Бо́танічы[1] (трансліт.: Botaničy, руск.: Ботаничи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета.
У 1924—1960 гадах цэнтр Ботаніцкага сельсавета[2]. Да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассавета[3].