wd wp Пошук:

Борнмуцкі ўніверсітэт мастацтваў

Борнмуцкі ўніверсітэт мастацтваў (англ.: Arts University Bournemouth) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пул.

Агульная характарыстыка

Універсітэт спецыялізуецца на мастацтве, перформансе, дызайне і медыях. Раней ён быў вядомы як Борнмуцкі ўніверсітэцкі каледж мастацтваў і Борнмуцкі інстытут мастацтваў і з’яўляецца домам для Борнмуцкай кінашколы.

Універсітэт быў узнагароджаны залатой прэміяй у 2017 на “Teaching Excellence Framework”, урадавай ацэнцы якасці навучання студэнтаў у універсітэтах і іншых установах вышэйшай адукацыі ў Англіі. Гэтая ўзнагарода адзначыла высокі ўзровень прафесійнай занятасці выпускнікоў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1880 годзе
Катэгорыя·Пул (Англія)