У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хант. Боні Лін Хант (англ.: Bonnie Lynne Hunt; нар. 22 верасня 1961, Чыкага) — амерыканская актрыса кіно, тэлебачання і агучвання, комік, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і тэлевядучая.
Вядомасць ёй прынеслі ролі ў фільмах «Бетховен», «Толькі ты», «Джуманджы», «Зялёная міля», а таксама ўласныя тэлешоў «Жыццё з Боні» і «Шоў Боні Хант».