wd wp Пошук:

Болюцкае

Бо́люцкае возера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ракітаўка, за 32 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Чашнікаў, каля вёскі Болюта.

Плошча паверхні возера 0,35 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,75 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Плошча вадазбору 1,5 км².

Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 13—25 м. Берагі пясчаныя і нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем. З возера выцякае ручай у раку Ракітаўка.

На ўсход ад возера пралягае аўтамабільная дарога Р62.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-59 Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна