wd wp Пошук:

Бодэ Мілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер.

Сэмюэль Бодэ Мілер (англ.: Samuel Bode Miller, нар. 12 кастрычніка 1977, Істан, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША) — знакаміты амерыканскі гарналыжнік, 4-кратны чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету, алімпійскі чэмпіён і 6-разовы прызёр Алімпійскіх гульняў у 4 розных дысцыплінах. Па колькасці алімпійскіх узнагарод у гісторыі гарналыжнага спорту саступае толькі нарвежцу Чэцілю Андрэ Омату.

Спартыўная кар’ера

Дэбютаваў у Кубку свету 20 лістапада 1997 года ў амерыканскім Парк-Сіці і адразу ж заняў 11-е месца ў гіганцкім слаламе. Упершыню падняўся на подыум на этапах Кубка свету ў снежні 2000 года ў французскім Валь-д’Ізеры. Там жа праз год Бодэ атрымаў першую перамогу (гіганцкі слалам).

На 2 лютага 2014 за сваю кар’еру атрымаў 33 перамогі на этапах Кубка свету (хуткасны спуск — 8, супергігант — 5, гіганцкі слалам — 9, слалам — 5, камбінацыя/суперкамбінацыя — 6), 78 разоў быў у тройцы прызёраў. Па агульным ліку на этапах перамог Мілер займае 7-е месца ў гісторыі Кубка свету.

Акрамя таго Мілер — адзін з 5 гарналыжнікаў (разам з Пірмінам Цурбрыгенам, Маркам Жырардэлі, Гюнтэрам Мадэры і Чэцілем Андрэ Оматам), хто перамагаў ва ўсіх сучасных дысцыплінах гарналыжнага спорту. Пры гэтым Мілер — адзіны, хто атрымаў не менш за 5 перамог у кожнай з дысцыплін.

Разам з Філам Марэ Мілер — самы паспяховы амерыканец ў гісторыі Кубкаў і чэмпіянатаў свету. Мілер ўдзельнічаў у 5 Алімпіядах (1998, 2002, 2006, 2010 і 2014), дзе заваяваў 6 медалёў — 1 золата, 3 срэбра і 2 бронзы. Ён адзіны амерыканец, які выйграў за кар’еру 6 алімпійскіх медалёў у гарналыжным спорце. Па гэтым паказчыку сярод мужчын саступае толькі Чэцілю Андрэ Омату, на рахунку якога 8 алімпійскіх узнагарод.

Сярод сваіх хобі Бодэ называе гольф, тэніс, боўлінг і еўрапейскі футбол.

Пасля сезону 2009/10 Мілер падумваў аб завяршэнні гарналыжнай кар’еры, але вырашыў працягнуць спаборнічаць.[1] У пачатку сезона 2013/14 Бодэ вярнуўся на трасы Кубка свету пасля траўмы, ужо 8 снежня 2013 года падняўся на подыум, стаўшы другім у гіганцкім слаламе ў амерыканскім Бівер-Крык.

На Алімпійскіх гульнях 2014 у Сочы заваяваў бронзу (разам з Янам Худэкам) у супергіганце, стаў самым узроставым прызёрам Алімпіяд у гарналыжным спорце.[2]

Зноскі

  1. Боде Миллер продолжает карьеру (нявызн.). «Спорт-Экспресс» (16 августа 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 28 жніўня 2010.
  2. Горнолыжник Боде Миллер побил олимпийский рекорд Омодта

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі ЗША
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце