wd wp Пошук:

Бодружал

Бо́дружал (славацк.: Bodružal; русінск.: Бодруджал) — вёска ў Прэшаўскім краі Славакіі. Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Шарыш на колішнім гандлёвым шляху з Венгрыі ў Польшчу. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1600 годам.

У вёсцы знаходзіцца царква Святога Мікалая, збудаваная ў 1658 годзе паводле лямкоўскага паўночна-заходняга тыпу. Яна складаецца з прэсбітэрыя, нефа і бабінца. Гэтая патроенасць выяўляецца і ў цыбулепадобных вежах царквы. Царква рамантавалася і рэканструявалася некалькі разоў. На паўночным муры царкоўнага нефа захаваліся размалёўкі, якія ілюструюць Укрыжаванне і апошні Суд. Паміж прэсбітэрыям і нефам размяшчаецца іканастас 1794 года. У прэсбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжавання, побач з якім месціцца больш сціплы алтар 1706 года з іконай Ecce Homo.

Разам з іншымі драўлянымі цэрквамі славацкіх Карпатаў у 2008 годзе быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Славакіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Славакіі