wd wp Пошук:

Богуміл Швеля

Помнік Богумілу Швеле

Бо́гуміл Шве́ля, поўнае імя — Крысціян Богуміл(н.-луж.: Krystijan Bogumił Šwjela, ням.: Christian Gotthold Schwela, 5 верасня 1873 года, вёска Шорбус, каля Дрэбкаў, Германія20 мая 1948 года, Рудольштадт, Германія) — лютэранскі пастар, публіцыст, мовазнаўца, ніжнялужыцкі грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў лужыцкай грамадскай культурніцкай арганізацыі Домавіна[4][5].

Біяграфія

Нарадзіўся 5 верасня 1873 года ў вёсцы Шорбус каля горада Дрэбкаў ў сям’і лужыцкага грамадскага дзеяча Кіта Швелі. У 1896 годзе арганізаваў XXII моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». У 1898 годзе скончыў багаслоўскае навучанне ў лютэранскай семінарыі. З 1904 года стаў вікарыем у парафіі вёскі Вендзіш Котбускай царкоўнай правінцыі. Падчас сваёй службы лютэранскім пастарам рэгулярна прапаведаваў на ніжнялужыцкай мове. У 1908 годзе сышоў са службы ў прыходзе вёскі Вендзіш сувязі з тым, што царкоўныя ўлады сталі яму забараняць прапаведаваць на ніжнялужыцкай мове. Далей служыў вікарыем у вёсцы Вохазы. У 1913 годзе быў прызначаны пробашчам парафіі ў вёсцы Дзісен.

У 1906 г. і 1911 гадах выдаў падручнік ніжнялужыцкай мовы ў двух частках. У 1912 годзе быў адным з заснавальнікаў лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі Домавіна. У гэты ж час пісаў артыкулы ў лужыцкіх газетах «Pratyja» і «Nowy Casnik». Выдаў зборнік малітваў і спевы «Wosadnik» для лютэранскіх прыходаў. Заснаваў літаратурны часопіс «Serbska knigłownja», у якім друкаваліся творы лужыцкіх пісьменнікаў і паэтаў. У перыяд паміж двума сусветнымі войнамі працаваў над выданнем Нямецка-ніжнялужыцкага слоўніка, які быў выпушчаны ў 1930 годзе.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 годзе ў Германіі пачаўся ціск на грамадскія арганізацыі і культурную дзейнасць славянскіх меншасцяў. У 1937 годзе была забаронена дзейнасць арганізацыі Домавіна. Богумілу Швеле было забаронена прапаведаваць на ніжнялужыцкай мове, пасля чаго ён быў вымушаны пакінуць сваю службу ў Дзісене і пераехаць у Рудольштадт. У гэты час ён таемным чынам супрацоўнічаў з паэткай Мінай Виткойц і журналістам Фрыцам Латке над захаваннем ніжнялужыцкай культуры і літаратуры.

У 1946 годзе працаваў над аднаўленнем ніжнялужыцкага філіяла арганізацыі Домавіна. З 1947 года быў рэдактарам газеты «Serbski Casnik».

Памёр 20 мая 1948 года ад інсульту на чыгуначнай станцыі Рудольштадта.

Асноўныя сачыненні

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Bogumił Šwjela // Brockhaus Enzyklopädie
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Bogumił Šwjela // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118758063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. 100 Jahre Domowina — Bund Lausitzer Sorben, von Dr. Peter Schurmann, Sorbisches Institut/Zweigstelle für niedersorbische Forschungen Cottbus(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  5. Zur Geschichte der Domowina Архівавана 26 кастрычніка 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Постаці лужыцкага мовазнаўства
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Лужыцкія публіцысты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Ніжнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі