wd wp Пошук:

Блэндоўская пустыня

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Блэндоўская пустыня (польск.: Pustynia Błędowska) — найбуйнейшая ў Польшчы і Еўропе[1] пустыня, пакрытая лятучымі пяскамі. Размяшчаецца на мяжы Сілезскага і Алькушскага ўзвышшаў.

Геаграфічнае становішча

Блэндоўская пустыня размяшчаецца паміж Блэндавам[pl], часткай горада Дамброва Гурніча з Агламерацыі гарадоў Верхняй Сілезіі[en], на захадзе і вёскамі Хэхла[en] і Ключы[en] на граніцы Сілезскага і Малапольскага ваяводстваў Польшчы; мяжуе на поўдні з гмінай Ключы, граніца праходзіць каля вялікага ляснога масіва. Даўжыня пустыні не больш за 10 км, шырыня — не больш за 4 км. Сярэдняя глыбіня пяскоў складае 40 м (максімальная — да 70 м). З усходу на захад пустыню падзяляе на дзве часткі рака Бяла Пшэмша[pl].

Паходжанне

Пустыня ў яе цяперашнім відзе мае антрапагеннае паходжанне. У выніку актыўнай сельскагаспадарчай дзейнасці мясцовых жыхароў узровень падземных вод панізіўся настолькі, што глеба стала няздольная да падтрымкі жыццядзейнасці раслін, і гэта прывяло да масавай гібелі раслін. Яшчэ з Сярэднявечча тут актыўна высякаліся лясы для патрэб горназдабыўной прамысловасці і металургіі, якія актыўна развіваліся на тэрыторыі Сілезіі ў тыя часы. Так утварылася больш за 150 км² тэрыторыі, пакрытай пяском глыбінёй да 60 м — у пэўны час пустыня распасціралася на поўнач да мястэчка Шчакова[pl].

Паводле распаўсюджанай у Польшчы легенды, недалёка ад горада Олькуш размяшчалася ў свой час шахта па здабычы срэбра, і д’ябал спецыяльна стварыў пустыню, каб пахаваць шахту пад пяском.

Выкарыстанне

З пачатку XX стагоддзя пустыня выкарыстоўвалася ў якасці вучэбнага палігона. У міжваенны перыяд, у часы існавання Другой Польскай Рэспублікі тэрыторыя Блэндоўскай пустыні выкарыстоўвалася 5-м армейскім корпусам Кракаўскай ваеннай акругі для вучэнняў. У час Другой сусветнай вайны нямецкі Афрыканскі корпус выкарыстоўваў пустыню як палігон для адпрацоўкі дзеянняў войскаў у час вайны ў пустынных умовах, у ёй жа размяшчалася авіябаза люфтвафэ Удэтфельд; таксама перад бітвай пад Кшываплотамі падчас польскай кампаніі вермахта тут размяшчаўся дапаможны батальён пяхоты легіянераў Войска Польскага.

У наш час толькі паўднёвая частка пустыні выкарыстоўваецца ваеннымі, сама ж пустыня знаходзіцца пад аховай як помнік прыроды, эколагі ж імкнуцца прадухіліць далейшае пашырэнне пустыні[2]. З боку Хэхлы і на гары Чубатцы ў Ключах некалі размяшчаліся камандныя пункты, якія пазней былі знесены з-за пагрозы абрыньвання руінаў. Таксама ў Блэндоўскай пустыні ў 1966 годзе быў зняты фільм Ежы Каваляровіча «Фараон».

Турызм

Блэндоўская пустыня з’яўляецца папулярным турыстычным кірункам для пешых і конных прагулак: Блэндаў злучаны з Ключамі жоўтым турыстычным маршрутам, вядомым як «Пустынны шлях». Па тэрыторыі пустыні таксама пралягае і аранжавы конны турыстычны маршрут «Трансюрайскі конны шлях», які праходзіць побач з Хэхлай. У наш час аранжавы маршрут закрыты. Папулярызацыяй і аховай пустыні займаецца таварыства «Польская Сахара», да 30 лістапада 2014 года тэрыторыя знаходзілася пад аховай у рамках праграмы Life+, якая ставіла сваёй мэтай дасягнуць адпаведнага прыродаахоўнага статусу для найбуйнейшага польскага прыроднага пустыннага комплексу.

Зноскі

  1. LESSER POLAND(нявызн.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2011.
  2. Na Pustyni Błędowskiej już prawie jak na Saharze (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пустыні Еўропы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Сілезскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пустыні паводле алфавіта