wd wp Пошук:

Блонская сярэдняя школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Блонская сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Экспазіцыя Пухавіцкага раённага краязнаўчага музею пра в. Блонь.

У 1875 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1886 г. было 65 вучняў.

У 1899 г. на сродкі А. В. Бонч-Асмалоўскага для нарднага вучылішча быў пабудаваны драўляны будынак. У 1900 г. у вучэльні займалася 102 хлопчыкі і 18 дзяўчынак, працаваў настаўнік Пётр і Аляксандр Вяршынскія.

Пасля рэвалюцыі вучылішча ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой у 1922 г. налічвалася каля 80 вучняў, працавала 3 настаўніка.

У 1924 г. створана таварыства «Далоў непісьменнасць».

У 1938 г. Блоньская школа стала сямігадовай.

У часы Другой сусветнай вайны школа не працавала, будынак быў спалены. Пасля вайны школа працавала ў былым доме святара касцёла.

У 1962 г. Блоньская школа стала васьмігадовай. У 1970 узведзены тыповы будынак школы на 320 месцаў. Школа была пабудавана на мейсцу былога касцёла езуітаў[1].

У 1976 г. рэарганізавана ў сярэднюю агульнаадукацыйную.

Вядомыя выпускнікі

Дырэктары школы

Зноскі

  1. Юзаф Бака. Геній майго месца. Юрый Важнік. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2018—190 с. ISBN 978-985-7153-49-7
  2. http://afgan.ru/memorial/474shahlovich-vv-afgan-.html
  3. https://blon.schools.by/ Архівавана 25 лютага 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1875 годзе
Катэгорыя·1875 год у Беларусі
Катэгорыя·Блонская сярэдняя школа
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты