wd wp Пошук:

Блакадны дзённік

«Блака́дны дзё́ннік» (руск.: Блокадный дневник) — расійскі мастацкі фільм 2020 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым[ru] па ўласным сцэнарыі[1], вытворчасць кінастудыі «Сентябрь». Фільм расказвае пра першую, самую цяжкую блакадную зіму Ленінграда, у якую ад голаду памерла больш за ўсё людзей.

Прэм’ера фільма адбылася ў кастрычніку 2020 года ў межах 42-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю[ru][2], дзе фільм быў адзначаны галоўнай узнагародай — «Залатым святым Георгіем»[3][4].

Сюжэт

Люты 1942 года. Маразы пад мінус 30 градусаў, страшны голад, не працуе вадаправод і электрычнасць, транспарт стаіць, Ленінград завалены снегам і паралізаваны. Маладая жанчына, Вольга, ідзе пешшу праз увесь горад да свайго бацькі. Яна толькі што пахавала мужа і ўпэўненая, што хутка таксама памрэ ад голаду. Яна хоча ў апошні раз убачыць свайго тату, развітацца з ім і папрасіць у яго прабачэння[4]. Гэты фільм — блакадная Адысея, дзе глядач разам з гераіняй праходзіць праз увесь горад, сустракае самых розных людзей, трапляе ў складаныя сітуацыі і бачыць, у якім стане знаходзіўся Ленінград і яго жыхары.

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі[3].

Зноскі

  1. Blokadnyy dnevnik (2020) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 2 студзеня 2021.
  2. Blokadnyy dnevnik — Release Info (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 2 студзеня 2021.
  3. 1 2 Blokadnyy dnevnik — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 2 студзеня 2021.
  4. 1 2 Драма “Блокадный дневник” Андрея Зайцева получила главный приз 42-го ММКФ. Сайт «ТАСС» (8 кастрычніка 2020). Праверана 2 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Фільмы 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы Расіі 2020 года
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы пра блакаду Ленінграда
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2020 года
Катэгорыя·Фільмы Андрэя Зайцава