wd wp Пошук:

Бецалель Наркіс

Бецалель Наркіс (іўр.: בצלאל נרקיס; 1926—2008) — выбітны ізраільскі гісторык мастацтва. Ён быў удастоены Прэміі Ізраіля(руск.) бел. за заслугі ў галіне яўрэйскага мастацтва ў 1999 годзе[2].

Біяграфія

Бецалель Наркіс нарадзіўся ў Іерусаліме. Ён быў сынам Мардэхая Бецалеля(ням.) бел., дырэктара Нацыянальнага музея «Бецалель»(іўрыт) бел. у Іерусаліме. Ён вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме[3].

Акадэмічная кар’ера

Наркіс быў экспертам у галіне ілюмінаваных сярэднявечных лацінскіх і яўрэйскіх рукапісаў і ўзаемасувязі паміж хрысціянскім і яўрэйскім візуальным мастацтвам. Пасля распаду камунізму ў Еўропе ў 1989 годзе ён прыступіў да праекта дакументавання тамтэйшых сінагог[2].

Наркіс быў прафесарам гісторыі мастацтва Нікаля Ландау у Яўрэйскім універсітэце, дзе выкладаў з 1964 года. У 1979 годзе ён стварыў Цэнтр яўрэйскага мастацтва(англ.) бел. для дакументавання яўрэйскага мастацтва і архітэктуры, якія знаходзіцца пад пагрозай[4].

Наркіс быў запрошаным прафесарам Інстытута выяўленчых мастацтваў(англ.) бел. пры Нью-Ёркскім універсітэце, Браўнаўскага ўніверсітэта(руск.) бел. і Прынстанскага ўніверсітэта. У дадатак да выкладчыцкіх пасад ён быў мастацкім рэдактарам «Masada Press» (1963—1975) і «Encyclopaedia Judaica(англ.) бел.». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Яўрэйскае мастацтва» ў 1974—1986 гадах[4].

Зноскі

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 15 сакавіка 2020.
  2. 1 2 Bezalel Narkiss: Jewish art historian
  3. Narkiss, Bezalel (нявызн.). Праверана Mar 25, 2020.
  4. 1 2 Bezalel Narkiss (1926–2008), Biblical Archaeology Review (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2011. Праверана 18 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Постаці Іерусаліма
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Ізраіля
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя Ізраіля
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іерусаліме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме