wd wp Пошук:

Бернар Жэрмен дэ Ласепед

Бернар Жэрмен Эцьен дэ ла Віль, граф дэ Ласепед (фр.: Bernard Germain Étienne de Laville-sur-Illon, comte de Lacépède (parfois appelé de la Cépède); 26 снежня 1756 — 6 кастрычніка 1825) — французскі іхтыёлаг і дзяржаўны дзеяч.

Па рэкамендацыі Бюфона і Дабантона, быў зроблены наглядчыкам у прыродазнаўчым кабінеце каралеўскага саду. Пасля рэвалюцыі ён стаў прафесарам натуральнай гісторыі, у 1791 дэпутатам, затым сенатарам, вялікім канцлерам ордэна Ганаровага легіёна, у 1809 г. міністрам, а па вяртанні Бурбонаў — пэрам Францыі. З яго прыродазнаўчагістарычных твораў, якія сабраў Дэмарэ (11 тамоў, П. 1826—1833), найважнейшыя: «Histoire quadrupèdes ovipares et des serpents» (4 т., Парыж, 1788—1789); працяг Бюфонаўскай «Histoire naturelle des reptiles» (2 т., Парыж, 1788); «Histoire nat. des poissons» (5 т., Парыж, 1798—1805 — важная ў свой час работа); « Hist. nat. des cétacées» (Парыж, 1804). Класіфікацыя Ласепеда была вельмі недасканалая, але працы яго адрозніваліся дбайным апісаннем відаў. Ён напісаў таксама некалькі раманаў, музычных п’ес і «Poétique de la musique» (Парыж, 1785). Пасля смерці яго выйшлі «Hist. natur. de l’homme» (Парыж, 1827), з «Eloge» аўтара (складальнік Кюўе), і «Les âges de la nature» (П. 1830).

Ласепед быў таксама масонам і ўваходзіў у найвялікшую масонскую ложу «Дзевяць Сясцёр».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bernard, Germain, Etienne De La Ville-Sur-Illon De Lacépède // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Заолагі Францыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Масоны ВУФ
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вялікія канцлеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Масоны Францыі
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Іхтыёлагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы