wd wp Пошук:

Бернард Дэсклот

Берна́рд Дэскло́т (катал.: Bernat Desclot) — каталонскі летапісец, вядомы сваім апісаннем кароткага панавання Педра III Арагонскага (1276-85). Яго твор(катал.) бел. склаў адну з чатырох частак «Вялікіх каталонскіх хронік(катал.) бел.», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і ваеннага жыцця Каралеўства Арагона і Княства Каталоніі ў XIII—XIV стагоддзях[Заўвагі 1], у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклота пачынаецца ад XI стагоддзя, аднак найбольшую цікавасць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бернард напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналогамі галоўных персанажаў і захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Педравага брата, Хаймэ II, з фартэцыі Перпіньян праз каналізацыю.

Старонка з Бернардавай хронікі.

Уласна пра Бернарда не захавалася ніякіх звестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».

Зноскі

  1. Астатнія тры часткі — аўтабіяграфіі Хаймэ I Арагонскага і Рамона Мунтаньера, а таксама каралеўская хроніка Педра IV.

  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

  3. 1 2 Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968. Праверана 21 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Храністы
Катэгорыя·Гісторыя Каталоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 1288 годзе