wd wp Пошук:

Бернарду Са-да-Бандэйра

Marquês de Sá da Bandeira

Берна́рду Са-да-Бандэ́йра (парт.: Bernardo de Sá Nogueira de Figueiredo, marquês de Sá da Bandeira, /sa dɐ bɐ̃ˈdɐjɾɐ/; 26 верасня 1795, Сантарэн, — 6 студзеня 1876, Лісабон) — партугальскі дзяржаўны дзеяч, маркіз.

У 1820 годзе далучыўся да рэвалюцыянераў; у 1823 годзе выступіў абаронцам канстытуцыі і пасля трыўмфу абсалютызму вымушаны быў бегчы за мяжу.

Калі дон Педру дараваў хартыю, Са-да-Бандэйра вярнуўся ў Партугалію, дзе заняў пасаду марскога міністра. У 1836 годзе ён узначаліў паўстанне супраць герцага Сальданьі, з-за чаго быў пазбаўлены усіх пасад, але пасля ўсеагульнай амністыі адноўлены ў правах. Пазней некалькі разоў быў міністрам і два разы прэзідэнтам савета міністраў.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bernardo Bandeira // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сантарэне
Катэгорыя·Маркізы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Палітыкі Партугаліі
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Сантарэн