wd wp Пошук:

Бернардзіна Фунгаі

Мадонна з немаўлём і двума святымі пустэльнікамі. 1480 г. Лос-Анджэлес, Сабранне Пола Геці.

Бернардзіна Фунгаі (італ.: Bernardino Fungai; 1460, г. Сіена — 1516, там жа) — італьянскі мастак сіенскай школы.

Біяграфія

Біяграфія Бернардзіна Фунгаі дрэнна дакументавана, спецыялісты ведаюць пра яго няшмат. У дакументах ён з’яўляецца ў 1482 годзе ў якасці чалядніка (garzone) ў Бенвенута ды Джаванні(руск.) бел. падчас прац над манахромнымі фрэскамі ў барабане купала сіенскага сабора, у сувязі з чым шматлікія навукоўцы лічылі яго вучнем Бенвенута. Аднак у яго працах відаць значна большы ўплыў Матэа ды Джаванні(руск.) бел.. У якасці творчага папярэдніка прапаноўвалася і кандыдатура Джаванні ды Паала(руск.) бел..

Сёння існуе адзіны падпісаны і датаваны ім твор — алтар «Маці Божая з дзіцем, святым Себасцьянам, святым Еранімам, Мікалаем і святым Антоніем Падуанскім» (1512 г. Сіена, Пінакатэка). Адштурхоўваючыся ад гэтай працы, спецыялісты адносна ўпэўнена выбудавалі пазнейшую творчасць Бернардзіна Фунгаі, аднак вывучэнне яго ранняга перыяду праблематычна.

Гэты мастак не заставаўся ў баку ад навацый канца XV стагоддзя, і, нягледзячы на моцную сиенскую закваску (а то, што Бернардзіна выхоўваўся на сиенскім традыцыйным жывапісе, не выклікае сумненняў), у яго творах можна бачыць перайманне работ Лукі Сіньярэлі(руск.) бел., Перуджына і Пінтурык’я. З дакументаў вынікае, што Бернардзіна акрамя фарбаў працаваў з такім дарагім матэрыялам, як золата — у 1494 годзе ён атрымаў заказ на выраб цырыманіяльных пазалочаных сцягоў, а праз пяць гадоў залаціў футляр аргана ў саборы. Акрамя буйных твораў Бернардзіна Фунгаі займаўся роспісам тавалета(руск.) бел. і Касоне(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bernardino Fungai // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1516 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сіене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1460 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта