.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыфлі. Джозеф Бенедыкт Чыфлі (англ.: Joseph Benedict Chifley; 22 верасня 1885 — 13 чэрвеня 1951) — аўстралійскі палітык і 16-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі, быў адным з найбольш уплывовых прэм’ер-міністраў Аўстраліі.
Сярод дасягненняў яго ўрада былі пасляваеннае іміграцыйнае заканадаўства, увядзенне аўстралійскага грамадзянства ў 1949, стварэнне нацыянальных авіяліній TAA, увядзенне сістэмы сацыяльнай абароны для беспрацоўных і стварэнне спецслужбы Australian Security Intelligence Organisation (ASIO). Падчас яго паўнамоцтваў быў праведзены адзін з некалькіх паспяховых рэферэндумаў па змяненні Аўстралійскай канстытуцыі.