wd wp Пошук:

Бені Ёлінк

Бернар (Бені) Ёлінк (нідэрл.: Bennie Jolink, нар. 6 верасня 1949, Хюмела) — нідэрландскі рок-спявак, гітарыст і аўтар песень. Вакаліст і гітарыст поп-гурта «Normaal».

Біяграфія

Бені Ёлінк нарадзіўся ў вёсцы Хюмела 6 верасня 1946 года. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў акадэміі мастацтваў у горадзе Хенгела. Вывучыўся на вакаліста, спяваў у клубах і на розных невялікіх канцэртах. Акрамя таго, ён атрымаў таксама адукацыю мастака. У 1973 годзе, ва ўзросце 27 гадоў Бені Ёлінк разам са сваім сябрам барабаншчыкам Янам Мансхотам заснавалі гурт Normaal. Ёлінк з’яўляецца адзіным нязменным удзельнікам калектыву з дня яго заснавання. Ян Мансхот памёр у 2014 годзе. У 1975 Бені Ёлінк упершыню выканаў песню на ахтэрхукскім дыялекце. Да гэтага моманту гурт выконваў песні на англійскай мове. Выступ на ахтэрхукскім дыялекце быў паспяховым, з таго часу гурт усе свае песні выконваў на гэтай гаворцы.

У 1977 годзе гурт Normaal становіцца вядомым дзякуючы песні «Oerend hard», да якой Ёлінк напісаў словы. На дадзены момант Бені жыве ў роднай вёсцы Хюмела на ферме разам са сваёй жонкай.

Бені Ёлінк захапляецца мотаспортам. З-за свайго захаплення Ёлінк неаднаразова трапляў у аварыі — у 1992 годзе трапіў у бальніцу пасля аўтамабільнай аварыі. Як паведамляецца, ён быў у нецвярозым стане. Бені разам са сваім сынам Гейсам арганізавалі гурт Motorband, які прапагандуе мотаспорт і аказвае дапамогу маладым гоншчыкам. У 2006 годзе Бені Ёлінк наведаў галандскіх салдат у Афганістане.

У 2001 годзе быў зняты дакументальны фільм «Ik kom altied weer terug» пра жыццё Ёлінка рэжысёрам Франкам ван Энгелем. У фільме гаварылася пра асабістае і публічнае жыццё музыканта. У 2005 годзе была напісаная яго біяграфія.

У жніўні 2012 года Ёлінк быў уцягнуты ў скандал. Ён напісаў карціну, на якой палітык Герт Вілдэрс быў намаляваны разам з Адольфам Гітлерам і тэрарыстам Андэрсам Брэйвікам і свастыкай. Вілдэрс назваў карціну «агіднай». З-за сваіх карцін Ёлінк трапляў у няспраўныя сітуацыі і атрымліваў пагрозы.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. RKDartists Праверана 6 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гелдэрландзе
Катэгорыя·Музыканты Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Рок-музыканты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта