wd wp Пошук:

Бендэрская крэпасць

Бендерская крэпасць (малд.: Cetatea Bendér (Tighína), укр.: Бенде́рська фортеця) — помнік архітэктуры XVI стагоддзя. Размешчана на правым беразе ракі Днястра ў горадзе Бендэр, Прыднястроўе (Малдова).

Гісторыя

Крэпасць была збудаваная па праекце турэцкага дойліда Сінана па ўзоры заходнееўрапейскіх крэпасцяў бастыённага тыпу. Будаўніцтва пачалося ў 1538 годзе пасля ўваходжання горада ў склад Асманскай імперыі. Яна была абнесеная высокім земляным валам і глыбокім ровам, які ніколі не запаўняўся вадой. Крэпасць дзялілася на верхнюю, ніжнюю часткі і цытадэль. Агульная плошча — каля 20 га. З паўднёва-заходняга боку крэпасці размяшчаўся пасад. Выгаднае стратэгічнае становішча на ўзвышаным беразе Днястра недалёка ад яго ўпадзення ў Чорнае мора зрабіла горад адным з апорных пунктаў барацьбы турак супраць Расіі. Бендэрскую крэпасць называлі «моцным замкам на асманскіх землях».

Падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў ўзята расійскімі войскамі. Рускія войскі ў складзе 2-й рускай арміі пад камандаваннем П. І. Паніна налічвала 33 тысячы чалавек. Бендэры абараняў турэцкі гарнізон колькасцю 18 тысяч чалавек. Аблога пачалася 15 ліпеня 1770 года, а ў нач з 15 на 16 верасня 1770 года пачаўся штурм крэпасці, пасля артэлерыйскага абстрэлу на прыстап пайшлі пяхотныя палкі.

Раніцай рэшткі абаронцаў крэпасці здаліся. Усяго загінула каля 5 тыс. турак, каля 11 тысяч узята ў палон, каля 2 тысяч разбегліся. Страты рускага боку склалі 6 тысяч загінуўшых (што стала буйнейшай стратаў у жывой сіле за ўсю вайну).

Пасля ўзяцця Бяндэр пад рускі кантроль перайшла тэрыторыя паміж Днестрам і Прутам. П. І. Панін быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія I ступені.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1540 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Бендэра
Катэгорыя·Крэпасці Малдовы
Катэгорыя·Крэпасці паводле алфавіта