У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Белыя.
Белы рух (таксама сустракалася «Белая справа», «Белая ідэя») — вайскова-палітычны рух разнастайных у палітычным дачыненні сіл, сфарміраваны ў ходзе Грамадзянскай вайны 1917—1923 гадоў у Расіі дзеля скідання савецкай улады. Складаўся з прадстаўнікоў як умераных сацыялістаў і рэспубліканцаў, так і манархістаў, аб’яднаных супраць бальшавіцкай ідэалогіі і дзейнічалых на грунце прынцыпу «Вялікай, Адзінай і Непадзельнай Расіі». Белы рух быў найбуйнейшай антыбальшавіцкай вайскова-палітычнай сілай падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі і існаваў нароўні з іншымі дэмакратычнымі антыбальшавіцкімі ўрадамі, нацыяналістычнымі сепаратысцкімі рухамі ва Украіне, Паўночным Каўказе, у Крыме і басмацтвам у Сярэдняй Азіі. Тэрмін «Белы рух» узнік у Савецкай Расіі, а з 1920-х гг. стаў ужывацца і ў рускай эміграцыі[2].
Шэраг прыкмет адрознівае Белы рух ад астатніх антыбальшавіцкіх сіл Грамадзянскай вайны:
Белы рух на Вікісховішчы |