wd wp Пошук:

Белорусская правда

«Белорусская правда» — агітацыйна-прапагандысцкая газета Палітаддзела Рэвалюцыйнага ваеннага савета Заходняга фронту і Беларускай рэдакцыйнай калегіі ЦК КП(б)ЛіБ. Выдавалася з 17 мая да 17 чэрвеня 1920 г. у Смаленску на рускай мове.

Паводде тактычных меркаванняў выходзіла як орган партызан-камуністаў. Распаўсюджвалася сярод мясцовага насельніцтва на тэрыторыі, акупіраванай польскімі войскамі. Выданне газеты было абумоўлена падрыхтоўкай летняга контрнаступлення РСЧА.

У № 1 гаварылася, што «газета ставіць сваёй задачай усяляк садзейнічаць працоўным Беларусі ў іх барацьбе са сваімі ворагамі, памешчыцкай шляхтай і яе агентамі — польскімі жандарамі і генераламі». Матэрыялы газеты былі скіраваны на ўздым партызанскай барацьбы ў тыле польскіх войск, дапамогу РСЧА, пераможнае наступленне якой забяспечыць аднаўленне савецкай улады і еднасць з Савецкай Расіяй (перадавыя артыкулы «Да працоўных Беларусі», «Без страху напераді», «Дружна наперад і мы пераможамі», «Нашы задачы», прапагандысцкія нарысы «Савецкая ўлада — гэта наша ўлада», «Зямля належыць вольнаму працоўнаму селяніну» і інш.). Друкавала матэрыялы інфармацыйна-інструкцыйнага характару («У лясы», «Як перамагчы», «Як арганізаваць партызанскі атрад», «Дзесяць запаведзяў чырвоных партызан»), нататкі пра ход партызанскай барацьбы пад рубрыкай «Як мы змагаліся за сваю свабоду». На яе старонках змяшчаліся вершы, сатырычныя куплеты пра польскіх акупантаў, словы на матывы вядомых песень «Хопіць крыві, катаванняў, стогнаў», «Партызанская марсельеза» і інш. Агітацыйны кірунак газеты дапаўняўся звесткамі пра зверствы акупантаў і заклікамі да помсты. Кожны нумар заклікаў чытаць і распаўсюджваць «сваю чырвоную газету». Амаль усе публікацыі агітацыйна-палітычнага і інструкцыйнага характару друкаваліся пад псеўданімамі Партызан А. Вольны, Чырвоны партызан, Вольны Беларус, літаратурныя — за подпісамі С. Фірына (псеўд. Батрак Сямён, Фірынюк).

Вядома 4 нумары: ад 17 мая, 31 мая, 7 чэрвеня і 17 чэрвеня 1920 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Газеты Расіі
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Беларусы ў Смаленску
Катэгорыя·1920 год у Смаленску
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат