Бе́леўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Радашковіцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Белева.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадоцкага сельсавета[1].