Беластоцкі інстытут павітух, Беластоцкая школа павітyх — спецыяльная медыцынская ўстанова ў Беластоку ў 1802—37 (з перапынкам y 1807—11), дзе рыхтавалі павітух (акушэрак). 3 1811 тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся тэарэтычныя дысцыпліны: анатама-фізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, ход і анамаліі цяжарнасці, механізм акта родаў, догляд немаўлят і інш. Практычныя навыкі набываліся ў працэсе 4-месячнай практыкі ў радзільных аддзяленнях медыцынскіх устаноў. У 1802—07 інстытут выпусціў 90 павітух. Выпускніцы накіроўваліся ў Беластоцкую вобласць, Гродзенскую, Мінскую і Валынскую губерні.