ГА «Беларускі саюз жанчын» — беларуская некамерцыйная арганізацыя.[1]
Створана 14 снежня 1991 года. На добраахвотнай аснове аб’ядноўвае жаночыя саветы, створаныя ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, у многіх працоўных калектывах і навучальных установах і па месцы жыхарства. У саюзе больш за 183 тысячы жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый. Вышэйшым органам «Беларускага саюза жанчын» з’яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей 1 разу ў 5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі пастаянна дзеючым кіруючым органам з’яўляецца Праўленне БСЖ, выканаўчым — Прэзідыум БСЖ.