wd wp Пошук:

Лілія Станіславаўна Ананіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ананіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яцэвіч. Лíлія Станіслáваўна Анáніч, народжаная Яцэвіч[3] (нар. 2 студзеня 1960, в. Леванова, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр інфармацыі Беларусі (2014—2017).

Біяграфія

Нарадзілася 2 студзеня 1960 года ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Станіслаў Іосіфавіч Яцэвіч, працаваў дырэктарам школы. Маці, Вольга Гаўрылаўна Яцэвіч, працавала ў гэтай жа школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Акрамя Ліліі, у сям’і было яшчэ трое дзяцей[4].

Да сёмага класа вучылася ў сярэдняй школе ў в. Леванова[4]. Скончыла сярэднюю школу ў в. Дрычын[5]. У 1983 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне».

У 1983-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты «Шлях камунiзму».

У 1984-1992 гадах — рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск). У 1992-1996 гадах — рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі.

У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку.

У 2001-2003 гадах — намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года — першы намеснік міністра інфармацыі.

У чэрвені 2014 года назначана міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склала свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[7], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджана на пасадзе міністра[8].

28 верасня 2017 года вызвалена ад пасады міністра інфармацыі Беларусі[9].

У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Барысаўскай сельскай акругі № 63. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[10].

Крытыка

У 2017 годзе палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што ў 2003 годзе Л. Ананіч «прыбудавалася» ў якасці сааўтаркі да кнігі кандыдата філалагічных навук В. Вараб’ёва, прысвечанай СМІ ў Беларусі, не ўнёсшы дастатковага творчага ўкладу: «здаецца, тагачасная намміністра… лоўка скарыстала сваё службовае становішча»[11].

Погляды і выказванні

У пачатку лістапада 2021 года Лілія Ананіч у эфіры ток-шоу «Будні» на «Альфа-Радыё» заявіла, што «публікацыі, у якіх пад выглядам навуковых разваг фарміруецца пэўная думка і пункт гледжання» патрэбна адносіць да экстрэмісцкіх матэрыялаў[12].

Сям’я

Зноскі

  1. Пять фактов о Лилии Ананич: писала стихи, подписывала предупреждения независимым изданиямиНаша Ніва. Праверана 6 красавіка 2018.
  2. http://www.sb.by/spravochnaya-informatsiya/article/ananich-liliya-stanislavovna.html
  3. Пяць фактаў пра Лілію Ананіч: пісала вершы, падпісвала папярэджанні незалежным выданнямі
  4. 1 2 3 4 Гісторыя жыцця Ліліі Ананіч, якая тры гады была міністрам інфармацыі
  5. Імёны пухаўчан-журналістаў на старонках даведніку Архівавана 28 красавіка 2016.
  6. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні(нявызн.). Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 30 чэрвеня 2014.
  7. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  8. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь(нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 350 «О Л. С. Ананич»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  10. Ананіч Лілія Станіславаўна. Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  11. https://belisrael.info/?p=9806
  12. Ананич рассказала о механизме оценки информационной продукции на предмет экстремизма(руск.) . сайт Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь (2 лістапада 2021). Праверана 5 лістапада 2021.
  13. О сотруднике компании «БНБК» — Ананич Андрей Петрович

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дрычынскай СШ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі