wd wp Пошук:

Беларускі кліч

«Беларускі кліч» — грамадска-палітычная, літаратурная і гаспадарчая газета на беларускай мове, якая выдавалася напярэдадні выбараў у польскі сейм і сенат. Выходзіла ў Вільні (1.11.1930 — 16.11.1930), разам 4 нумары, з іх 3-і быў канфіскаваны па загаду старасты Вільні. Рэд. Б. Кляпацкі. Газета крытыкавала цэнтрасаюзаўскую палітыку згодніцтва з польскім урадам, давала ацэнку ўсім кірункам у бел. руху на пераломе 1920 — 1930-х, агітавала за платформу і кандыдатаў Беларускага выбарчага камітэта, за радыкальную праграму і кандыдатаў блока нацыянальных меншасцяў.[1]

Зноскі

  1. ЭнГістБел, Т.1 с.435 Збралевіч Л. І., Ліс А. С.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1930 год у Вільнюсе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1930 годзе
Катэгорыя·1930 год у Беларусі
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове