wd wp Пошук:

Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі

Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі арганізаваны 10 верасня 1972 г. у Мельбурне (штат Вікторыя) з ініцыятывы Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі.

Галоўныя кірункі дзейнасці былі звязаны з арганізацыяй нацыянальных мерапрыемстваў 9падрыхтоўкай залы і пачастунку), апекай над хворымі ўдзельнікамі беларускай грамады, наладжваннем забаваў, вечарынаў. Збіраў ахвяраванні на дабрачынныя справы, меў уласную касу. Спыніў сваю дзейнасць з прычыны сталага ўзросту ўдзельніц у 2000 г. Грашовыя сродкі, што былі на той момант на рахунку арганізацыі, перададзены ў Федэральную раду беларускіх арганізацый у Аўстраліі.

Старшыні

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Аўстраліі
Катэгорыя·Беларусы ў Мельбурне