wd wp Пошук:

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (БелСГБ) — нацыянальны інфармацыйны цэнтр па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванню, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах.

Заснавана ў 1960. У 1970 бібліятэцы было прысвоена імя вучонага-глебазнаўцы і аграхіміка акадэміка І. С. Лупіновіча.

Бібліятэка сабрала самую прадстаўленчую ў Беларусі калекцыю літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванні, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах, ахове навакольнага асяроддзя. Цяпер у сховішчах бібліятэкі знаходзіцца звыш 0,5 млн. дакументаў: манаграфій і зборнікаў, аўтарэфератаў і дысертацый, перыядычных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў на рускай, беларускай, англійскай і іншых мовах.

З 1993 бібліятэка з’яўляецца нацыянальным інфармацыйным цэнтрам міжнароднай інфармацыйнай сістэмы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Катэгорыя·1960 год у Мінску
Катэгорыя·Аграномія ў Беларусі
Катэгорыя·Вуліца Казінца (Мінск)
Катэгорыя·Бібліятэкі Мінска
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1960 годзе