wd wp Пошук:

Беларуская Рада Культуры

Беларуская Рада Культуры — аб’яднанне дзеячаў культуры для падтрымкі актуальнай творчых праектаў і спрыянню зменаў у грамадстве праз культуру. Створаная ўвосень 2020 года, выступае супраць узурпацыі ўлады ў Беларусі.

Гісторыя

У кастрычніку 2020 года быў створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасці з мэтай аказання падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасці ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў. У лютым 2021 года ў сувязі з пашырэннем дзейнасці, акрамя дапамогі арганізацыя пачала займацца працэсамі падрыхтоўкі рэформаў, фонд змяніў назву на Беларуская Рада Культуры[1].

7 чэрвеня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала Беларускую Раду Культуры «экстрэмісцкім фарміраваннем»[2].

Кіраванне

У склад Рады ўваходзяць 9 дзеячаў культуры.

Зноскі

  1. Фонд культурнай салідарнасці стане Беларускай радай культуры
  2. Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»(бел. (тар.))   (нявызн.)?. svaboda.org (7 чэрвеня 2022).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычны крызіс у Беларусі (2020)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат