wd wp Пошук:

Белазубкі

Белазубкі (Crocidura) — род дробных млекакормячых сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).

Даўжыня цела 4—15 см, хваста 4—11 см. Нагадваюць мышэй. Шкурка зверху цёмна-бурая, знізу светлая, амаль белая. На хвасце рэдкія доўгія валаскі. Вушы адносна вялікія, зубы белыя (адсюль назва).

Адрозніваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі, у т.л. на Каўказе і поўдні Сібіры, у Сярэдняй Азіі і Прымор’і. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляюцца белазубка белабрухая і белазубка малая.

Кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх лічынкамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Фаўна Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Землярыйкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фаўна Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак