wd wp Пошук:

Белаазёрскі сельсавет

Белаазё́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Белаазёрск (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 15 сакавіка 1971 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР у складзе населеных пунктаў Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Белаазёрскага гарсавета[1]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1749 чалавек[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1971 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна