wd wp Пошук:

Бекарэвіч

Бекарэвіч (польск.: Bekarewicz) — прозвішча[1]. Паходжанне прозвішча Бекарэвіч паходзіць з Польшчы і суседніх з ёй краін (Беларусі і Украіны).

Версія 1

Гістарычна прозвішча ўтварылася ад мянушкі ці імя, дадзеных далёкаму продку дваранскага паходжання з Павіі (італ.: Beccaria). Таму што ёсць прэцэдэнты з’яўлення ў гісторыі Беларусі выхадцаў з Італіі, да прыкладу Караффа-Корбут. Некаторыя беларускія этнографы недакладна выводзяць гэта прозвішча ад традыцыяў гульні і фальклору, дзе дзеці «бекаюць як авечкі» (абгрунтаванне толькі «бек» без «ар», дзе «віч» гэта агульны канчатак). Вельмі вялікая частка носьбітаў прозвішча Бекарэвіч адносілася да польскай шляхты (беларускай шляхты).

Версія 2

Найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца тое, што прозвішча Бекарэвіч сфармавана са старажытнага рускага «bkar’» (bekar′), што азначае «мера солі»[2] (слова «bekar′» ад старажытнарускага слова «pahir′», «pehar′» — так званыя фермеры, хто прыручае канёў, апрацоўвае зямлю. Прозвішча Бекарэвіч (руск.: Бекаревич) з’яўляецца малавядомаю на прасторы Расіі і краін блізкага замежжа: у Памятных кніжках губерняў Расійскай імперыі (па Беларускім губерням), у Алфавітных спісах адны і тыя ж асобы паказваліся як «Бекарео» ці «Бекарей» і пазней «Бекарэвіч» (дынаміка разбурэння Вялікага Княства Літоўскага і «разбор беларускай шляхты» да 1870 г.). Пазней прадстаўнікі гэтага прозвішча прызнаваліся ў расійскім дваранстве Беларускіх губерняў да 1917 г..

Вядомыя носьбіты:

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Значение и история фамилии Бекаревич (руск.)
  2. Происхождение фамилии Бекаревич (руск.)
  3. БЕКАРЕВИЧ Аркадий Николаевич (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прозвішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускія прозвішчы