wd wp Пошук:

Бежанцы грамадзянскай вайны ў Сірыі

Асноўны артыкул: Грамадзянская вайна ў Сірыі

Бежанцы з Сірыі ідуць у суправаджэнні вайскоўцаў арміі Славеніі, кастрычнік 2015.

Паводле звестак ААН на пачатак 2016 года, з-за баявых дзеянняў у Сірыі ў гуманітарнай дапамозе мелі патрэбу 13,5 млн грамадзян краіны, з якіх больш за 6 млн атрымалі статус унутрана перамешчаных асоб і больш за 4,8 млн з’яўляліся бежанцамі за межамі дзяржавы[1].

Паводле ацэнак расійскіх вайскоўцаў на жнівень 2018 года, з 2011 года Сірыю пакінулі больш за 6,9 млн чалавек. Паводле дадзеных Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, на 1 снежня 2018 года ў 45 дзяржавах знаходзяцца 6 664 415 афіцыйна зарэгістраваных сірыйскіх бежанцаў, у тым ліку 1 999 325 жанчын і 3 398 852 дзіцяці. Большасць бежанцаў знаходзяцца ў наступных дзяржавах: Турцыя (3,6 млн.), Ліван (каля 952 тыс.), Іарданія( каля 674 тыс.), Германія (каля 534 тыс.), Ірак (каля 252 тыс.). Ацэначна, выказалі жаданне вярнуцца на радзіму 1,7 млн чірыйцаў з дзесяці краін свету. Па стане на снежань 2018 года, у 412 населеных пунктах, найменш пацярпелых ад ваенных дзеянняў, разгорнутыя пункты прыёму і размяшчэння бежанцаў прыкладна на 1,5 млн месцаў. Пакуль яны вяртаюцца ў асноўным толькі з Лівана і Іарданіі[2]. У буйных гарадах і населеных пунктах у зоне баявых дзеянняў інфраструктура разбурана на 40—70 %[3][4].

Як паведаміў 19 лютага 2019 года начальнік Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расіі генерал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў, у родныя мясціны вярнулася больш за 1645 тысяч сірыйскіх грамадзян, з іх звыш 1 277 тысяч — унутрана перамешчаныя асобы і больш за 368 тысяч з-за мяжы. У апошнім дакладзе дэпартамента Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў была адзначана ўстойлівая тэндэнцыя да вяртання сірыйцаў на радзіму, што наўпрост звязваецца з паляпшэннем становішча ў краіне і актывізацыяй працы профільных ведамстваў краіны. Мізінцаў адзначыў нарошчванне аб’ёмаў работ па аднаўленні інфраструктуры і сацыяльных аб’ектаў Сірыі. Паводле яго дадзеных, усяго ў розных раёнах краіны адрамантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 2787 жылых дамоў, 138 медыцынскіх устаноў, 815 адукацыйных устаноў, 127 аб’ектаў водазабеспячэння, 595 электрападстанцый, 14257 прадпрыемстваў прамысловасці[5].

Зноскі

  1. UN Office for the Coordination of Humanitarian Affairs 16_02_2016 (нявызн.).
  2. Информационный бюллетень Центра по примирению враждующих сторон и контролю за перемещением беженцев (26 декабря 2018 г.) Архівавана 23 красавіка 2021.
  3. Минобороны раскрыло содержание разговора Путина с Трампом о Сирии // РБК, 20.07.2018
  4. Власть инвестиций: почему Россия добивается возвращения беженцев в Сирию // РБК, 20.08.2018
  5. Свыше 1,6 млн сирийцев вернулись в свои дома из разных районов страны и зарубежья // ТАСС, 19.02.2019
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Сірыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Насельніцтва Сірыі
Катэгорыя·Міграцыя насельніцтва