wd wp Пошук:

Баі за Ілавайск

Баі пад Ілавайскам — эпізод узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны у другой палове жніўня 2014 года, у ходзе якога разгарнуліся жорсткія баявыя дзеянні паміж украінскімі ўзброенымі сіламі і падраздзяленнямі МУС з аднаго боку, і ўзброенымі фарміраваннямі ДНР[23] — з другога. Характар ​​баёў вызначаны стратэгічным становішчам Ілавайска, размяшчанага за 25 км на ўсход ад Данецка — пераход Ілавайска пад кантроль украінскіх узброеных сіл дазволіў бы завяршыць блакаванне сепаратыстаў у Данецку.

Ударныя групы ўкраінскіх добраахвотніцкіх і тэрытарыяльных батальёнаў пры падтрымцы армейскай бронетэхнікі і артылерыі ўвайшлі ў Ілавайск 18 жніўня. Яны здолелі ўзяць пад ​​кантроль большую частку горада. Ноччу з 24 на 25 жніўня сітуацыя радыкальна змянілася. З поўдня, у тыл праз расійска-ўкраінскую мяжу ўвайшлі бронекалоны расійскіх войск[24]. Пазіцыі пад Ілавайскам абстралялі з мінамётаў і танкаў. Праз дэзертырства пад ціскам праціўніка дэмаралізаваных украінскіх часцей ужо 28 жніўня падраздзяленні ў Ілавайску апынуліся ў акружэнні.

Ноччу 29 жніўня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін звярнуўся да баевікоў з заклікам адкрыць калідор для акружаных украінскіх вайскоўцаў. Сепаратысты пасля заявілі, што гатовыя прапусціць байцоў без зброі і тэхнікі. 30 жніўня а 10:00 украінскія ваенныя арганізаванымі калонамі пачалі рух з горада, аднак калоны расстралялі, нанесшы вялізныя страты ўкраінскім батальёнам. Паводле афіцыйных дадзеных загінула 366 украінскіх вайскоўцаў, сотні байцоў былі паранены і захоплены ў палон, 158 чалавек лічацца зніклымі без вестак[25].

Паводле ГПУ галоўным вінаватым Ілавайскай трагедыі з’яўляецца ваеннае камандаванне Расіі. Генпракуратура Украіны паведаміла, што матэрыялы расследавання ваенных злачынстваў падчас падзеяў у Ілавайску перададзеныя ў офіс Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Сярод іншых фактараў трагедыі — дэзертырства, разлад арміі падчас кіравання прэзідэнта Віктара Януковіча і асобныя памылкі ўкраінскага ваеннага кіраўніцтва[26].

Пасля цяжкай паразы пад Ілавайскам украінскія ўлады заключылі Мінскае пагадненне ў рамках кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ з прыцягненнем прадстаўнікоў сепаратыстаў.

Зноскі

  1. Ополченцы окончательно взяли под контроль Иловайск и его окрестности // Первый канал, 3 сентября 2014 года
  2. Ukraine Suffers Harsh Defeat in Eastern Town (нявызн.), The Wall Street Journal (2 September 2014). Праверана 3 September 2014.
  3. Ukraine: A Catastrophic Defeat
  4. Pro-Russia rebels confident after making gains (нявызн.), The Washington Post (30 August 2014). Праверана 3 September 2014.
  5. Battle-hit Ukraine village picks up the pieces (нявызн.), The Washington Post (1 September 2014). Архівавана 24 верасня 2014.
  6. Russian soldier: ‘You’re better clueless because the truth is horrible’ (нявызн.), The Guardian (3 September 2014). Праверана 3 September 2014.
  7. Ukraine: A Catastrophic Defeat
  8. Pro-Russia rebels confident after making gains (нявызн.), The Washington Post (30 August 2014). Праверана 3 September 2014. Архівавана 10 верасня 2014.
  9. , Радіо «Свобода»
  10. Ukraine Suffers Harsh Defeat in Eastern Town (нявызн.), The Wall Street Journal (2 September 2014). Праверана 3 September 2014.
  11. Гл. [2][3][4][5][6][7][8][9][10]
  12. 1 2 Комбат “Донбасса”: Иловайск зачистили бы 19 августа, но на штурм отправили всего 340 бойцов
  13. Погиб комбат “Херсона” Руслан Сторчеус
  14. 1 2 3 4 5 Нацгвардия Украины заявила о взятии Иловайска
  15. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Подвиг і трагедія Іловайська — ZN,UA, 5 вересня 2014
  16. Ополченцы удерживают свои позиции на подступах к Мариуполю// Первый канал,
  17. Прокуратура Украины объявила о гибели не менее 200 военных под Иловайском и начала допросы высшего руководства армии
  18. Подвиг і трагедія Іловайська Архівавана 14 кастрычніка 2014.
  19. Семенченко: Под Иловайском погибло больше тысячи украинских военных - Новости Днепропетровска - Комбат рассказал о потерях в “Иловайском котле” | СЕГОДНЯ
  20. Геращенко: В боях за Иловайск погибли 19 украинских силовиков, 46 - ранены // УНИАН
  21. ВОЕННОСЛУЖАЩИЕ УКРАИНСКОЙ АРМИИ СООБЩИЛИ О СДАЧЕ В ПЛЕН 200 ЧЕЛОВЕК БАТАЛЬОНА «ДОНБАСС» // Телеканал Дождь
  22. Силами АТО под Иловайск уничтожено более пятидесяти боевиков
  23. Українська влада уточнює кількість вбитих під Іловайськом
  24. Війна-2014: Найбільші героїчні перемоги і трагічні поразки — еспресо tv
  25. novayagazeta.ru
  26. svaboda.org
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вайна на ўсходзе Украіны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·2014 год ва Украіне
Катэгорыя·Данецкая Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Жнівень 2014 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 2014 года
Катэгорыя·Верасень 2014 года