Башчанская пліта (харв.: Baščanska ploča) — адзін з самых старых помнікаў харвацкай пісьменнасці, і адзін з самых старых і найбольш значных з захаваных глагалічных помнікаў. Датуецца прамежкам XI і XII стагоддзяў.
Пліта была знойдзена ў 1851 годзе пры раскопках раманскай царквы Святой Луцыі ў вёсцы Юрандвор побач з мястэчкам Башка ў паўднёвай частцы вострава Крк. З 1934 года пліта захоўваецца ў Харвацкай Акадэміі навукі і культуры ў Заграбе, у царкве Святой Луцыі знаходзіцца дакладная копія.
Каменная пліта змяшчае надпіс, тэкст якой абвяшчае аб ахвяраванні каралём Дмітарам Званімірам участка зямлі бенедыкцінскаму абацтву пад кіраваннем абата Држыхі. Надпіс змяшчае 13 радкоў, добра захаваўся. Два фрагменты пліты ў правай частцы былі знойдзены адбітымі ад асноўнай пліты, але там таксама захаваўся выбіты тэкст. Башчанскі надпіс выкананы глаголіцай, змяшчае шэраг характэрных асаблівасцей харвацкага зводу царкоўнаславянскай мовы. Башчанская пліта — адзіны захаваны ўзор пераходнага тыпу глагалічнага алфавіту ад «круглага» (балгарска-македонскай) да «вуглаватага» (харвацкай).
Башчанскі надпіс — найстарэйшая з захаваных пісьмовых крыніц, дзе згаданы прыметнік «харвацкі» на харвацкай мове. Існуе некалькі больш старажытных харвацкай-глаголічных надпісаў (Пломінская пліта, Валунская пліта і Кркскі надпіс, якія датуюцца XI стагоддзем), але яны саступаюць Башчанской пліце па аб’ёме і захаванасці. Надпіс выкананы харвацкім зводам царкоўнаславянскай мовы і лічыцца адным з самых старажытных сведчанняў перыяду з’яўлення ўласна харвацкай мовы.
Тэкст башчанскай пліты намаляваны на аверсе банкноты ў 100 кун разам з партрэтам Івана Мажураніча.
ⰰⰸⱏ–––––ⱌⰰⰻⱄⱀⰰ––ⱅⰰⰳⱁⰴⱆⱈⰰⰰⰸⱏ
ⱁⱂⰰⱅ–ⰴⱃⱏⰶⰻⱈⱝⱂⰻⱄⰰⱈⱏⱄⰵⱁⰾⰵⰴⰻⱑⱓⰶⰵ
ⰴⰰⰸⱏⰲⱏⱀⰻⰿⱃⱏⰽⱃⰰⰾⱏⱈⱃⱏⰲⱝⱅⱏⱄⰽⱏ–––
ⰴⱀⰻⱄⰲⱁⱗⰲⱏⱄⰲⰵⱅⱆⱓⰾⱆⱌⰻⱓⰻⱄⰲⰵ––
ⰿⰻⰶⱆⱂⱝⱀⱏⰴⰵⱄⰻ–ⱃⱝⰽⱃⱏⰱⱝⰲⱑⰿⱃⱝ–––ⱏⰲ––
ⱌⱑⱂⱃⰱⱏⱀⰵⰱⰳⰰ–ⱏⱂⱁⱄⰾ–ⰲⰻⱀⱁⰴⰾⱑ––ⰲⰰⰲⱁ
ⱅⱁⱌⱑⰴⰰⰻⰶⰵⱅⱉⱂⱁⱃⱒⰵⰽⰾⱏⱀⰻⰻⰱⱁⰻⰱ–ⰰⱀⰾⰰⰻⰳⰵ
ⰲⰰⰼⰾⰻⱄⱅ҃ⰻⰻⱄⱅ҃ⰰⱑⰾⱆⱌⰻⱑⰰⱞⱀⱏⰴⰰⰻⰾⰵⱄⰴⱑⰶⰻⰲⰵ
ⱅⱏⱞⱉⰾⰻⰸⱝⱀⰵⰱ҃ⱁⰳⰰⰰⰸⱏⱁⱀⱝⱅⱏⰴⰱⱃⱉⰲⱜⱅⱏⰸⱏ
ⰴⱝⱈⱏⱌⱃ꙯ⱑⰽⱏⰲⱏⱄⰻⱅⰻⱄⰲⱉⰵⱓⰱⱃⱝⰰⱜⱓⱄⱏⰴⰵⰲ
ⰵⱅⰻⱓⰲⱏⰴⱀⰻⰽⱏⱀⰵⰸⰰⰽⱉⱄⱏⱞⱏⱅⱝⱉⰱⰾⰰⰾ
ⰰⱓⱋⱝⰳⱉⰲⱏⱄⱆⰽⱏⱃⱝⰻⱀⱆⰻⰱⱑⱎⰵⰲⱏⱅⱏⰾNⱜⱞ
ⱜⰽⱆⰾⱝⰲⱏⱉтⱉⱒⱍ–––ⰲⰵт꙯ⱆⱓⰾⱆⱌ꙯ⱜⱓⰲⱏⰵⰾⰻNⱉ