wd wp Пошук:

Бацэвіцкі сельсавет

Бацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бацэвічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Запольскага і Усохскага сельсаветаў, у склад Любоніцкага сельсавета Кіраўскага раёна перададзена вёска Ігнацоўка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1791 чалавек[2], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 20 населеных пунктаў (2009 г., 2015 г.):

Назва Статус Плошча[4], га 2007 2009
Асавывёска38,282622
Бацэвічыаграгарадок227,28788730
Бярозаўкавёска21,662020
Ворлінавёска44,089374
Вялікая Старынавёска11,42139
Дубровавёска29,284832
Заполлеаграгарадок136,9559527
Красны Берагвёска1,813...
Любічывёска25,472418
Люцінавёска27,243722
Малая Вольсавёска50,328466
Міхалоўкавёска5,6997
Новы Спорвёска13,8196
Пабедавёска21,3266
Пад’яблынькавёска6,0132
Стары Спорвёска6,1937
Усохівёска107,36240204
Чырвоная Нівавёска13,361011
Юзафінвёска24,862823
Якімава Лядавёска2,7375

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. http://pravo.by/upload/docs/op/D916m0077605_1468962000.pdf(недаступная+спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бацэвіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна